Дзень Абаронцы Айчыны
23.02.2018
23 лютага 2018 года школа віншавала хлопчыкаў і юнакоў з сапраўды мужчынскім святам - Днём Абаронцы Айчыны. Увесь тыдзень дзяўчынкі старанна рыхтавалі віншаванні і сувеніры сваім аднакласнікам. На класных і агульнашкольных мерапрыемствах нашы хлопчыкі пачулі віншаванні ў вершах, песнях. Выхаванцы дзіцячага сада павіншавалі сваіх тат і дзядуль пад час канцэртна-гульнёвай праграмы “З Днём Абаронцы Айчыны”: спявалі песні, расказвалі вершы, танцавалі. Для хлопчыкаў 1 класа і іх тат быў праведзены “Рыцарскі турнір”, пад час якога каманда “танкісты” і каманда “лётчыкі” змагаліся за званне лепшых. А вось хлопчыкі 8-10 класаў сутыкнуліся з сур'ёзнымі выпрабаваннямі. Хлопцам трэба было даказаць усім, што яны сапраўдныя будучыя салдаты, што яны гатовыя абараняць слабых пад час спаборніцтваў “А, ну-ка, хлопцы!”. За званне самых лепшых салдат школы змагаліся дзве каманды – «Львы» і «Юнайтид касев», удзельнікі павінны былі прадэманстраваць свае навыкі ў фізічнай падрыхтоўцы, веданні армейскіх і ваенных тэрмінаў.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці