Актыўная субота
15.01.2018
Дзень здароўя ва ўстанове, 13 студзеня, пачаўся з грамадска-карыснай працы: вучні 6-9 класаў прынялі ўдзел у акцыі “Чысты і ўтульны клас”. Затым вучні сталі ўдзельнікамі мерапрыемстваў у рамках дня здароўя: інтэлектуальная гульня “Наша здароўе ў нашых руках” для 6-8 класаў (Занька А.А.), спартландыя “Хочам быць здаровымі” для 1-4 класаў (Жалезная З.І.), першынства школы па валейболе сярод дзяўчынак 8-11 класаў (Жалезны У.А., Мядзвецкая І.І.). У гэты ж дзень каманда “Эрудыт (10-11 класы) прыняла ўдзел у гульні “Што? Дзе? Калі?”, якая прайшла ў РЦДЮТ.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці