Фізічная віктарына
11.01.2018
Пазакласнае мерапрыемства “Фізічная віктарына” прайшла для вучняў 7 класа ў чацвер, 11 студзеня.За званне лепшага фізіка змагаліся 2 каманды “Юныя Ньютоны” і “Юныя Энштэйны”. Пачалася гульня прыгожым літаратурным уступам. Першым выпрабаваннем было – знайсці аналаг у сучасным жыцці старадаўнім казачным прадметам, такім як абрус-самабранка, печка Ямелі, боты-бегуны. Затым трэба было па апісанню дасягненняў і партрэце назваць прозвішча вучонага. Пасля было яшчэ шмат цікавых заданняў. Напрыклад. З набору літар – скласці як мага больш слоў, якія б датычыліся фізікі. У “Лагічным ланцужку” знайсці словы, якія не датычацца фізічных з’яў, разгадаць загадкі, з прапанаваных элементаў на паперы скласці пэўныя формулы, затым іх пераўтварыць. Адбылося і сапраўднае прымяненне прыбораў па вызначэнні аб’ёму цела і вагі. Вучні разам з настаўніцай, Варвашэвіч Таццянай Пятроўнай, зрабілі музычна-танцавальную паузу, адпачыўшы і атрымаўшы зарад бадзёрасці. Закончылася мерапрыемства разгадваннем крыжаванкі і вызначэннем “тэмпературнага” ходу мерапрыемства намаляваным тэрмометрам на дошцы. Трэба адзначыць, што ўсе вучні засталіся вельмі задаволенымі. А перамагла каманда “Ньютонаў” у складзе Сяргейчыка Дзмітрыя, Гаварушка Аліны, Арэхва Юліі, Цупрык Аліны, Рылка Арцёма і Занькі Вячаслава.
Т.П.Варвашэвіч,
настаўнік фізікі