Усё пра здароўе
11.12.2017
Дзень здароўя прайшоў 9 снежня ва ўстанове. У гэты дзень шмат карыснага змаглі даведацца вучні 3-4 класаў пра здароўе і пра тое, як яго зберагчы, з гутаркі “Здаровы я – здаровая сям’я”, якую правяла педагог сацыяльны Занька А.А.. У ходзе падарожжа ў краіну здароўя, якое арганізавала класны кіраўнік 1 класа Арэшка І.У., вучні 1-3 класаў змаглі даведацца аб тым, што ўплывае на наша здароўе, што такое рэжым дня і чаму яго патрэбна выконваць. Удзельнікамі віктарыны з элементамі трэнінга “Шкодныя звычкі – гэта не для нас”, падрыхтаванай класным кіраўніком 7 класа Стрыжыч А.К., сталі вучні 7-8 класаў.
Спартыўную гульню “Вясёлыя старты” у спартыўным зале арганізавала настаўнік фізічнай культыры і здароўя Наумік М.І. Дзве каманды змагаліся за перамогу ў гэтаў гульні. Па выніках 5 конкурсаў каманды атрымалі аднолькавую колькасць балаў.
Каманда нашай установы прыняла ўдзел у адборачным турніры па міні-футболе, які прайшоў у спартыўнай зале ДУА “Ганцавіцкая СШ”, і атрымала пуцёўку ў фінальную стадыю, дзякуючы перамогам над сапернікамі з Ганцавіцкай СШ і Малькавіцкай СШ.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці