Стоп ВІЧ/СНІД!
03.12.2017
Шматпрофільная акцыя “Чырвоная лінія. Стоп, ВІЧ/СНІД!” прайшла ва ўстанове з 20 лістапада па 3 снежня 2017 года, якая была прысвечана Дню барацьбы з СНІДам. У рамках гэтай акцыі ва ўстанове прайшлі разнастайныя мерапрыемствы: акцыя “Чырвоная стужка” праведзена членамі МІГ пад кіраўніцтвам педагога-псіхолага Наумік Л.А., адзіны дзень інфармавання ў працоўным калектыве “1 снежня – усенародны дзень барацьбы з СНІДам”, трэнінгавыя заняткі валанцёраў роўнага навучання пад кіраўніцтвам трэнера Рылка Ю.А. “Фарміраванне адказных паводзін”, “Прафілактыка ВІЧ/СПІД”, лекторый для бацькоў “Прафілактыка ВІЧ-інфекцыі” правялі нам. дырэктара Рылка А.Ю. і педагог-псіхолаг Наумік Л.А., класныя і інфармацыйныя гадзіны “Прафілактыка ВІЧ” у 9 класе (Мядзвецкая І.І.), “Сусветны дзень барацьбы са СНІДам” (Жалезная В.Р., Віктаровіч Н.К.), “Мы супраць ВІЧ” (Сіроткіна А.Р.) і інш.
Вучні ўстановы Сайка Ірына (11 клас) і Амельяновіч Данііл (8 клас) прынялі ўдзел у раённым конкурсе плаката “Спыніць ВІЧ – зберагчы сваё будучае”.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці