Удалы старт прадметных алімпіяд
18.11.2017
17-18 лістапада на базе ўстаноў адукацыі г.Ганцавічы прайшоў другі этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах сярод вучняў 8-11 класаў. Вучні нашай школы, якія сталі пераможцамі першага этапа рэспубліканскай алімпіяды, прынялі актыўны ўдзел у раённым этапе: па матэматыцы - Занька Веніямін (10 клас) і Яська Любоў (11 клас), па біялогіі - Занька Раман (10 клас) і Занька Аляксандр (11 клас), па гісторыі - Занька Аляксей (10 клас) і Занька Юліяна (11 клас), па беларускай мове і літаратуры - Заяц Анастасія (10 клас), па працоўнаму навучанню - Занька Раман (8 клас) і Занька Аліна (9 клас). Прыемна адзначыць, што вучні нашай школы аказаліся сярод мацнейшых. Пераможцамі алімпіяды сталі Занька Раман, Занька Аляксандр - па біялогіі, Занька Юліяна - па гісторыі. Занька Аляксей стаў другім на алімпіядзе па гісторыі. Выказваем вялікую падзяку вучням і педагогам, якія падрыхтавалі пераможцаў і прызёраў: Мядзвецкай Ірыне Іванаўне, настаўніку біялогіі, і Сіроткінай Алене Рыгораўне, настаўніку гісторыі.
В.Р.Гайцюкевіч,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці