Трапныя стралкі
30.10.2017
Каманда нашай установы прыняла ўдзел у спаборніцтвах на Кубак Брэсцкай абласной арганізацыі ДТСААФ па кулявой стральбе, прысвечаны памяці Героя Савецкага Саюза М.Макарава. Спаборніцтвы, якія прайшлі 28 кастрычніка ў Брэсце, сабралі 15 калектываў. У агульнакамандным заліку люсінскія стралкі занялі 5-е месца. Трэба адзначыць індывідуальныя дасягненні нашых вучняў. Адзінаццацікласнік Кавалька Сяргей заняў 1-е месца ў практыкаванні ПВ-3 "Стральба з калена" і выканаў нарматыў трэцяга дарослага разраду. Бабок Дзмітрый стаў сёмым у практыкаванні ПВ-2 "Стральба стоячы". Ілья Рылка заняў 8-е месца ў практыкаванні ПВ-1 "Стральба седзячы з апорай", атрымаўшы па выніках спаборніцтваў трэці юнацкі разрад.
У.А.Жалезны,
настаўнік фізічнай культуры і здароўя,
трэнер каманды