Майстар-класы мам і бабуль
10.10.2017
У рамках Тыдня маці настаўнікам пачатковых класаў Жалезнай З.І. ва ўстанову былі запрошаны мамы і бабулі вучняў для правядзення майстар-класаў па вышыванні рушнікоў і пляценнні паясоў. Мамы і бабулі-ўмеліцы падзяліліся сваімі талентамі з дзецьмі і настаўнікамі. Жадаючыя мелі магчымасць паспрабаваць вышываць рушнікі і плесці паясы. Шмат уражанняў атрымалі дзеці і настаўнікі ад майстар-класаў. Напрыканцы вучні павіншавалі ўмеліц са святам мам, вершамі і зробленым сваімі рукамі віншавальным плакатам.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці