У суботу
08.10.2017
Першая субота кастрычніка ва ўстанове поўнілася рознымі мерапрыемствамі класных кіраўнікоў, педагога-псіхолага і падрыхтоўкай да Тыдня маці. 7 кастрычніка ва ўстанове прайшлі: у 8-9 класах занятак з элементамі трэнінга “Каштоўнасці ХХІ стагоддзя для моладзі”, у 5 класе - гульня “Падарожжа ў краіну знакаў дарожнага руху”, у 11 класе - круглы стол “Дарогі, якія мы выбіраем”. Вучні, якія займаюцца ў аб’яднанні па інтрарэсах “Эстрадны вакал” разам з іх кіраўніком Мядзвецкай І.І. і піянеры-актывісты пад кіраўніцтвам педагога-арганізатара Цялушко Н.А. рыхтаваліся да святочнага канцэрта, прысвечанага Дню маці, які пройдзе ва ўстанове 12 кастрычніка. А малодшыя інтэлектуалы ўстановы прынялі ўдзел у раённым інтэлектуальным турніры “Мамам прысвячаецца”, які прайшоў у РЦДЮТ г. Ганцавічы.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці