Дзяржаўная  ўстанова адукацыі
"ЛюсінскАЯ сярэдняя школа
ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА"
РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Шестой школьный день Музей Я.Коласа Результаты опросов Электронное обращение Гостевая книга На главную Служебный вход

Меню

Галоўная
Skip Navigation Links

Нашы навіны

09.05.2017
Дзень Перамогі

чытаць...

08.05.2017
Ювеналы снова в призерах!

чытаць...

07.05.2017
Дзень Перамогі вачыма дзяцей

чытаць...

06.05.2017
Пионеры играли в пионербол

чытаць...

26.05.2013
Фестиваль талантов

Коллектив школы принял участие в смотре-конкурсе

чытаць...

Кантактная Iнфармацыя

Адрас: 225430
Брэсцкая вобласць
Ганцавіцкі раён
аграгарадок Люсіна
вуліца Школьная, 8
Тэлефон:
(8-01646)26-3-38;
(8-01646)26-3-39
Электронная пошта:
lusino@gancevichi.edu.by
ДУА "Люсінская сярэдняя школа імя Якуба Коласа"

Яндекс.Метрика

Прайшоў тыдзень прафілактыкі правапарушэнняў

25.09.2017

   Тыдзень прафілактыкі правапарушэнняў і злачынстваў “Наш выбар – жыццё без правапарушэнняў” быў насычаны разнастайнымі мерапрыемствамі. У рамках Тыдня вучні школы прынялі ўдзел у раённых конкурсах матыватараў і сачыненняў. Вучаніца 4 класа Рылка Паліна Уладзіміраўна разам са сваімі бацькамі напісала сачыненне “Мая сям’я і здаровы лад жыцця”, а член МІГ Занька Аляксандр, вучань 11 класа, і Цупрык Аліна, вучаніца 7 класа, прынялі ўдзел у конкурсе матыватараў. Класныя кіраўнікі правялі тэматычныя класныя гадзіны. Антыкала Н.А., Савончык У.А., Віктаровіч Н.К. сталі ўдзельнікамі семінара для класных кіраўнікоў па арганізацыі прафілактычнай работы ў класных калектывах.  Сярод вучняў 5-11 класаў прайшоў конкурс на лепшы малюнак, плакат на тэму “Мы супраць правапарушэнняў”, пераможцамі сталі вучні 11 класа. Валанцёрамі роўнага навучання былі праведзены заняткі з элементамі трэнінга “Я ў адказе за свае дзеянні”, “Алкаголь, яго наступствы”. Для вучняў 1-4 класаў арганізаваны мультпарад  “Правілы дарожныя мы ведаем і выконваем”. Педагогам-псіхолагам была праведзена акцыя “Мы выбіраем жыццё”. 21 верасня членамі МІГ праведзена акцыя “Усе без аўто” да Сусветнага Дня без аўтамабіля. Каманда інтэлектуалаў нашай установы прыняла ўдзел у інтэлектуальным турніры па прававых ведах, які прайшоў 23 верасня ў РЦДЮТ г. Ганцавічы. 

А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці