Дзяржаўная  ўстанова адукацыі
"ЛюсінскАЯ сярэдняя школа
ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА"
РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Шестой школьный день Музей Я.Коласа Результаты опросов Электронное обращение Гостевая книга На главную Служебный вход

Меню

Галоўная
Skip Navigation Links

Нашы навіны

02.11.2024
Падарожжа ў Пінкавічы

чытаць...

01.11.2024
Нашы дасягненні ў час канікул

чытаць...

30.10.2024
Актыўнае жыццё на канікулах

чытаць...

29.10.2024
"Карысныя канікулы"

чытаць...

27.10.2024
Дзень узаемадзеяння з сям'ёй

чытаць...

Кантактная Iнфармацыя

Адрас: 225430
Брэсцкая вобласць
Ганцавіцкі раён
аграгарадок Люсіна
вуліца Школьная, 8
Тэлефон:
(8-01646)26-3-38;
(8-01646)26-3-39
Электронная пошта:
lusino@gancevichi.edu.by
ДУА "Люсінская сярэдняя школа імя Якуба Коласа"

Яндекс.Метрика

Старт новага навучальнага года

01.09.2017

   1 верасня ў нашай установе прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная святу першага званка. Ганаровае права зайсці на лінейку пад апладысменты вучняў і настаўнікаў, бацькоў і гасцей атрымалі вучні выпускнога 11 класа і самыя маленькія жыхары вялікай школьнай сям'і - першакласнікі - разам са сваімі класнымі кіраўнікамі Жалезнай В.Р. і Арэшка І.У. Адзінаццацікласнікі Кавалька Сяргей і Занька Юліяна пад гукі Дзяржаўнага гімна ўзнялі Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь. З прывітальнымі словамі да прысутных выступілі дырэктар ДУА "Люсінскі дзіцячы сад - сярэдняя школа імя Якуба Коласа" Зялёнка В.В., старшыня Люсінскага сельвыканкама Шкут В.А., спецыяліст ААТ "Люсіна-Агра" Яська Т.У., ад імя бацькоў - Амельяновіч Л.А. З вуснаў першакласнікаў прагучалі вершы, прысвечаныя школе. Парады малодшым школьным сябрам далі ў сваіх выступленнях вучні 11 класа. Настаўніца 2 класа Жалезная Л.У. перадала сімвалічны ключ першакласніка ў рукі Арэшка І.У., якая павядзе сваіх вучняў па сцяжынках школьнага жыцця. Дырэктар школы Зялёнка В.В. уручыла шэрагу вучням граматы і дыпломы за дасягнутыя поспехі ў вучобе, спорце, грамадскай дзейнасці. Ну і вядома, як на свяце без песень: перад прысутнымі з вакальнымі нумарамі выступілі сёстры Ірына і Кацярына Наумік, а таксама Ірына Агалец. І, бадай, самы важны момант лінейкі - першы школьны званок. Старт новаму навучальнаму году дадзены. У добры шлях па краіне ведаў!

А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці

ФОТАРЭПАРТАЖ