Інтэлектуальны клуб "Эрудыт"
Кіраўнік |
Занька Аляксандр Іванавіч |
Час і месца заняткаў |
серада, 14.20-15.05 к.20 |
Мэта работы клуба:
усебаковае гарманічнае развіццё сацыяльна-актыўнай асобы з улікам яе асаблівасцей, раскрыццё творчых здольнасцей дзяцей шляхам уключэння іх у розныя віды дзейнасці, вынікам якіх з'яўляюцца павышэнне эрудыцыі, развіццё логікі і уяўлення
Задачы:
- развіццё кругагляду дзяцей; дапаўненне і паглыбленне ведаў, атрыманых на ўроках; падтрыманне міжпрадметных сувязей
- стварэнне ўмоў для інтэлектуальнага росту дзяцей; развіццё ўвагі, мовы, мыслення; развіццё ўменняў узаемадзейнічаць у групе
- выхаванне патрэбы ў самаадукацыі; павышэнне агульнакультурнага ўзроўню; пабуджэнне інтарэса да інтэлектуальных відаў дзейнасці; выхаванне культуры паводзін у калектыве
Выхаванцам прадастаўлены ў карыстанне камп'ютарны клас з наяўнасцю ў ім сучаснага абсталявання. Вучні на занятках вывучаюць гісторыю інтэлектуальнага руху ў свеце, тэарэтычны матэрыял па арганізацыі і правядзенні інтэлектуальных спаборніцтваў. Асноўны час адводзіцца для правядзення інтэлектуальных турніраў, пры гэтым выкарыстоўваюцца разнастайныя інтэрактыўныя формы, у аснову якіх пакладзены тэлевізійныя перадачы, вядомыя яшчэ з мінулага стагоддзя, такія як: "Што? Дзе? Калі?", "Свая гульня", "Шчаслівы выпадак", "Слабое звяно", а таксама перадачы, якія атрымалі папулярнасць у апошні час на Беларусі, сярод іх - "Я ведаю", "На вылёт", "Адзін супраць усіх", "Вежа". Акрамя планавых заняткаў рабяты прымаюць актыўны ўдзел у інтэлектуальных турнірах, якія арганізуюцца на базе інтэлектуальнага клуба "Шанец" РЦДЮТ г. Ганцавічы, і ва ўсіх узроставых групах дасягаюць добрых вынікаў. Члены гуртка становяцца ўдзельнікамі абласных і рэспубліканскіх турніраў. Так, у сезоне 2018/2019 гг каманда юніёраў выступіла ў фінале рэспубліканскага кубка "Вясна-2019", які прайшоў у Мінску; у сезоне 2020/2021 гг каманда ювеналаў прадстаўляла наш раён у чэмпіянаце Брэсцкай вобласці па інтэлектуальных гульнях сярод навучэнскай моладзі. Члены клуба з задавальненнем гуляюць з камандамі педагогаў, бацькоў. Так, у мінулым навучальным годзе цікава і змястоўна прайшла гульня паміж зборнымі камандамі дзяцей і бацькоў у межах раённага семінара намеснікаў дырэктараў школ па выхаваўчай рабоце. У лістападзе 2018 г у нашай школе прайшла міжнародная сустрэча з удзелам гасцей з Рэспублікі Малдова.
У сезоне 2023/2024 гг. каманды інтэлектуальнага клуба "Эрудыт" у трох узроставых групах ("Дзеці" - 5-7 класы, "Ювеналы" - 8-9 класы, "Юніёры" - 10-11 класы) на раённых турнірах заваявалі 18 прызавых месцаў, у тым ліку 7 - першых, 8 - другіх, 3 - трэціх. Па выніках усіх гульняў (уключаючы і каманду дзяцей 3-4 класаў) наша ўстанова заняла 2-е месца сярод устаноў Ганцавіцкага раёна. Каманды юніёраў і ювеналаў прадстаўлялі раён на ІІІ этапе чэмпіяната Беларусі па інтэлектуальных гульнях, які праходзіў у г.Баранавічы. Выдатных поспехаў дабілася каманда "Палескія рабінзоны" 8-10 класаў у рамках спартыўна-мастацкага фестывалю "Вытокі. Шлях да Алімпу", якая стала пераможцай раённага этапу гульні "Вытокі-КВІЗ" і паказала чацвёрты вынік на абласным этапе ў г. Пружаны.
СЕЗОН 2024-2025 гг
Гульня паміж камандамі настаўнікаў і вучняў у рамках тыдня дадатковай адукацыі (11.09.2024)
Каманды ювеналаў (злева) і юніёраў (справа) - прызёры сярод каманд Ганцавіцкага раёна на абласным сінхронным турніры "Што? Дзе? Калі? (2-я месцы)
РЦДЮТ, 25.10.2024)