Дзяржаўная  ўстанова адукацыі
"ЛюсінскАЯ сярэдняя школа
ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА"
РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Шестой школьный день Музей Я.Коласа Результаты опросов Электронное обращение Гостевая книга На главную Служебный вход

Меню

Галоўная
Skip Navigation Links

Нашы навіны

24.11.2024
Дзень узаемадзеяння з сям'ёй

чытаць...

23.11.2024
"Спяваем разам"

чытаць...

23.11.2024
Семінар выхавальнікаў дашкольных устаноў

чытаць...

22.11.2024
Я. Мая сям'я. Мая Радзіма

чытаць...

22.11.2024
На ярмарке целевой подготовки

чытаць...

Кантактная Iнфармацыя

Адрас: 225430
Брэсцкая вобласць
Ганцавіцкі раён
аграгарадок Люсіна
вуліца Школьная, 8
Тэлефон:
(8-01646)26-3-38;
(8-01646)26-3-39
Электронная пошта:
lusino@gancevichi.edu.by
ДУА "Люсінская сярэдняя школа імя Якуба Коласа"

Яндекс.Метрика

Апошні званок

30.05.2017

   Заканчэння навучальнага году чакаюць усе вучні і не таму, што надакучыла вучыцца, а таму, што наперадзе іх чакае вясёлая летняя пара. А для вучняў 11 класа момант заканчэння чарговага навучальнага года з'яўляецца мяжой паміж безтурботным дзяцінствам і шляхам у дарослае самастойнае жыццё. Менавіта 16 адзінаццацікласнікаў былі галоўнымі дзеючымі асобамі на ўрачыстай лінейцы, што прайшла 30 мая ў нашай установе. Перад вучнямі, настаўнікамі, бацькамі, прадстаўнікамі грамадскасці выступіла дырэктар школы Зялёнка В.А.. У сваім выступленні Валянціна Вячаславаўна падвяла вынікі работы за навучальны год, адзначыла поспехі вучняў і настаўнікаў у вучобе, спорце, творчай дзейнасці. Лепшыя навучэнцы атрымалі граматы з рук кіраўніка школы. Перад прысутнымі са словамі віншавання і пажаданнямі выступілі І сакратар РК ГА "БРСМ" Занька А.А., старшыня Люсінскага сельвыканкама Шкут В.А., першая настаўніца сённяшніх выпускнікоў Жалезная Т.І. і іх класны кіраўнік Савончык У.А., ад імя бацькоў - Амельяновіч Н.І. Прымалі віншаванні адзінаццацікласнікі і ад самых малодшых вучняў - першакласнікаў. Традыцыйна адбылася перадача сімвалічнага ключа выпускнікоў тым, каму застаўся яшчэ адзін год навучання, - дзесяцікласнікам. Празвінеў апошні званок. Адзінацаццікласнікі пракружыліся ў апошнім школьным вальсе. Звязаныя разам шаснаццаць каляровых шароў падымаліся высока над будынкам школы і нясліся ў бязмежную блакітную даль. Шчаслівага шляху табе, выпускнік!

А.І.Занька,
настаўнік інфарматыкі
і матэматыкі

ФОТАРЭПАРТАЖ з лінейкі глядзі ў раздзеле ФОТАГАЛЕРЭЯ