Школьныя надзеі
27.05.2017
27 мая ў актавай зале ДУА "СШ №3" прайшло мерапрыемства "Школьныя надзеі", на якім сабраліся лепшыя з лепшых вучняў, якія дасягнулі значных поспехаў на працягу 2016-2017 навучальнага году. Прыемна, што сярод ўзнагароджаных ёсць і нашы вучні. У намінацыі "Веды - сіла" граматы Раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму атрымалі Занька Юльяна (10 клас) і Жалезная Алена (11 клас). Кавалька Сяргей (10 клас) і Жалезны Уладзіслаў (11 клас) сталі лаўрэатамі ў намінацыі "Алімпійскі трыумф". Вучаніца 7 класа Агалец Ірына адзначана ў намінацыі "Творчасць - жыццё".
Н.А.Антыкала,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці