Тэатральны прыстанак
13.05.2017
12 мая ў актавай зале ДУА "Гімназія г.Ганцавічы" прайшоў агляд-конкурс аматараў-тэатралаў на беларускай і рускай мовах "Тэатральны прыстанак". Наша ўстанова прадставіла на сцэне пастаноўку "Дарэктар" паводле ўрыўка з паэмы Якуба Коласа "Новая зямля". Ролі выконвалі: Сяргейчык Яўген (дзядзька Антось), Локтыш Кацярына (маці), Занька Веніямін (бацька), Занька Раман (Уладзя), Занька Вячаслаў (Алесь), Занька Мікалай (Костусь), Жалезны Ягор (Яська). Выступленне юных артыстаў атрымала станоўчую адзнаку журы і гледачоў.
Н.А.Антыкала,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці