Фарбы суботняга дня
19.03.2017
Кожная субота прыўносіць свае фарбы ў наша школьнае жыццё. На гэты раз у шосты дзень прайшлі мерапрыемствы з удзелам бацькоў. Класны кіраўнік 2 класа Л.С.Дзічка запрасіла тат і мам на прафілактычныя заняткі па правапарушэннях і праступках сярод дзяцей. У 8 класе І.І.Мядзвецкая правяла бацькоўскі сход "Узроставыя асаблівасці падлеткаў". Трэнінгавы занятак "Сакрэты паспяховага бацькоўства" арганізавалі для тых, хто займаецца выхаваннем сваіх дзяцей у сям'і, спецыялісты сацыяльна-педагагічнай службы Л.А.Наумік і А.Ю.Рылка.
А ў райцэнтры ў гэты дзень прайшоў паўфінал конкурса "Хвіліна славы", у якім гонар школы адстойвалі вучаніца 11 класа Амельяновіч Анастасія і вучань 8 класа Жалезны Ілья. Нашы юныя артысты атрымалі выдатную падтрымку залы і станоўчую адзнаку журы. Амельяновіч Анастасія, у выкананні якой прагучала песня "Новы дзень", прадоўжыць шлях да музычнага алімпа ў фінальнай частцы конкурса, які пройдзе 29 сакавіка ў Гарадскім доме культуры.
І яшчэ адна прыемная навіна: каманда "Чамучкі" інтэлектуальнага клуба "Эрудыт", складзеная с самых маленькіх знаўцаў - вучняў 3 і 4 класа - заняла 2-е месца на турніры, што прайшоў у РЦДЮТ.
Н.А.Антыкала,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці