Дзяржаўная  ўстанова адукацыі
"ЛюсінскАЯ сярэдняя школа
ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА"
РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Шестой школьный день Музей Я.Коласа Результаты опросов Электронное обращение Гостевая книга На главную Служебный вход

Меню

Галоўная
Skip Navigation Links

Календарь новостей

<<ліпень, 2024>>
пнвтсрчтптсбвс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031

Нашы навіны

21.12.2016
Школьны кірмаш

чытаць...

20.12.2016
Падрыхтавалі лыжню

чытаць...

19.12.2016
Субота: у раёне і ў школе

чытаць...

18.12.2016
"Эрудит" держит планку

чытаць...

18.12.2016
"Раки в атаке" на сцене РДК

чытаць...

Кантактная Iнфармацыя

Адрас: 225430
Брэсцкая вобласць
Ганцавіцкі раён
аграгарадок Люсіна
вуліца Школьная, 8
Тэлефон:
(8-01646)26-3-38;
(8-01646)26-3-39
Электронная пошта:
lusino@gancevichi.edu.by
ДУА "Люсінская сярэдняя школа імя Якуба Коласа"

Яндекс.Метрика

Дзень Канстытуцыі

15.03.2017

  15 сакавіка ў нашай установе прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Вядучыя лінейкі, адзінаццацікласніцы Занька Кацярына і Жалезная Алена, нагадалі галоўныя палажэнні асноўнага закона беларускай дзяржавы. Вучні Занька Раман, Агалец Дзіяна, Жалезны Ягор, Шэмет Яўген і Антыкала Станіслаў выступілі ў інсцыніроўцы "Мы розныя, але ўсе мы - грамадзяне Рэспублікі Беларусь".

   Гэты дзень стаў знамянальным для пяцікласнікаў Занька Ларысы, Сяргейчык Кацярыны і Шапялевіч Анастасіі. Менавіта ў Дзень Канстытуцыі яны былі прыняты ў члены грамадскага аб'яднання Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. Рады грамадскага аб'яднання Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі папоўнілі вучань 8 класа Жалезны Ілья і вучаніца 9 класа Дубіна Карына. Усе васьмікласнікі атрымалі падарункавыя камплекты "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь". У сваім выступленні дырэктар школы Зялёнка В.В. павіншавала ўсіх з дзяржаўным святам - Днём Канстытуцыі, пажадала кожнаму быць сапраўдным патрыётам сваёй краіны.

   А ў гарадскім Доме культуры ў мерапрыемстве, прысвечаным Дню Канстытуцыі, прынялі ўдзел актывісты грамадскага і спартыўнага жыцця нашай школы вучаніца 8 класа Занька Аліна і вучаніца 10 класа Кралівец Дзіяна. Пад час мерапрыемства першы сакратар РК ГА "БРСМ" А.А.Занька ўручыў нашым дзяўчынкам білеты членаў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

Н.А.Антыкала,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці,
Л.У.Занька,
педагог-арганізатар