Дзень Канстытуцыі
15.03.2017
15 сакавіка ў нашай установе прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Вядучыя лінейкі, адзінаццацікласніцы Занька Кацярына і Жалезная Алена, нагадалі галоўныя палажэнні асноўнага закона беларускай дзяржавы. Вучні Занька Раман, Агалец Дзіяна, Жалезны Ягор, Шэмет Яўген і Антыкала Станіслаў выступілі ў інсцыніроўцы "Мы розныя, але ўсе мы - грамадзяне Рэспублікі Беларусь".
Гэты дзень стаў знамянальным для пяцікласнікаў Занька Ларысы, Сяргейчык Кацярыны і Шапялевіч Анастасіі. Менавіта ў Дзень Канстытуцыі яны былі прыняты ў члены грамадскага аб'яднання Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. Рады грамадскага аб'яднання Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі папоўнілі вучань 8 класа Жалезны Ілья і вучаніца 9 класа Дубіна Карына. Усе васьмікласнікі атрымалі падарункавыя камплекты "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь". У сваім выступленні дырэктар школы Зялёнка В.В. павіншавала ўсіх з дзяржаўным святам - Днём Канстытуцыі, пажадала кожнаму быць сапраўдным патрыётам сваёй краіны.
А ў гарадскім Доме культуры ў мерапрыемстве, прысвечаным Дню Канстытуцыі, прынялі ўдзел актывісты грамадскага і спартыўнага жыцця нашай школы вучаніца 8 класа Занька Аліна і вучаніца 10 класа Кралівец Дзіяна. Пад час мерапрыемства першы сакратар РК ГА "БРСМ" А.А.Занька ўручыў нашым дзяўчынкам білеты членаў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
Н.А.Антыкала,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці,
Л.У.Занька,
педагог-арганізатар