З любоўю да роднага слова
24.02.2017
З 20 па 24 лютага ў нашай установе прайшоў тыдзень беларускай і рускай мовы і літаратуры "З любоўю да роднага слова", прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы.
Пачаўся тыдзень лінейкай для вучняў 5-11 класаў. Настаўнікі правялі тэматычную інфармацыйную гадзіну "Роднаму слову прызнанне ў каханні". Амбражук Л.М. арганізавала для вучняў 10-11 класаў інтэлектуальную гульню "Жыву ў Беларусі і тым ганаруся".
На наступны дзень бібліятэкарам Занька З.Р. была арганізавана выстава "Беларускія кнігі". Вучні мелі магчымасць паглядзець і пагартаць новыя кнігі, паслухаць цікавыя факты пра іх. Настаўнік Савончык У.А. правёў гульню "Літаратурнае поле цудаў" з вучнямі 11 класа.
У сераду вучні маглі далучыццца да нацыянальных здабыткаў культуры Беларусі, наведаўшы школьны літаратурна-этнаграфічны музей. З вялікім поспехам прайшла і выстава малюнкаў "Мой чароўны беларускі край".
23 лютага намаганнямі Антыкала Н.А. быў арганізаваны прагляд мульфільмаў на беларускай мове для вучняў 5-7 класаў у рамках акцыі "Укараняем беларускую культуру праз кінематограф".
24 лютага ў якасці заключнага мерапрыемства Занька В.А. правяла віктарыну "Зямля бацькоў - мая зямля", у якой прынялі ўдзел вучні 8-9 класаў.
Л.М. Амбражук,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры