Бацькоўская субота
19.02.2017
Сабрацца разам, паразмаўляць аб сям'і, дзецях, падзяліцца думкамі аб выхаванні і проста атрымаць станоўчыя эмоцыі - усё гэта атрымалася ў нашых класных кіраўнікоў і спецыялістаў СППС у суботу, 18 лютага.
Класны кіраўнік Арэшка І.У. сабрала бацькоў на мерапрыемства "Мая сям'я", на якім абмеркавалі сэнс слова "сям'я", падзяліліся вопытам выхавання ў шматдзетнай сям'і.
На мерапрыемстве класнага кіраўніка 9 класа Цярэшка Г.І. бацькі і дзеці памяняліся ролямі: дзеці падказалі бацькам, як выхоўваць без пакарання, а бацькі, будучы на месцы дзяцей, шукалі выйсце з сітуацыі, каб іх не пакаралі.
Педагог сацыяльны Рылка А.Ю. і педагог-псіхолаг Наумік Л.А. арганізавалі правядзенне акцыі "Зробім жыццё каляровым". Кожны жадаючы (дзеці, педагогі, бацькі) напісалі на кветках, што ім трэба для шчасця.
Н.А.Антыкала,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці