Субота: творча, займальна, па-спартыўнаму
12.02.2017
Кожная субота ў нашай установе атрымліваецца цікавай і разнапланавай: факультатыўныя заняткі, заняткі ў аб'яднаннях, пасяджэнні піянерскіх клубаў. Напрыклад, члены аб'яднання "Прэс-цэнтр" падрыхтавалі сценгазету да Дня ўсіх закаханых.
Класныя кіраўнікі Жалезная З.І. і Мядзвецкая І.І. у спартыўнай зале правялі сярод вучняў 1-7 класаў спартландыю "Наперад за рэкордамі!".
Каманда вучняў 9-11 класаў прыняла ўдзел у раённай інтэлектуальнай гульні і ўпэўнена заняла 1-е месца.
Н.А.Антыкала,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці