Адзіны дзень прафілактыкі
10.02.2017
У рамках адзінага дня прафілактыкі ва ўстанове прайшлі цікавыя і карысныя мерапрыемствы. Педагог сацыяльны А.Ю.Рылка правяла для вучняў 1 класа гульнёва-пазнавальную праграму "Бяспечныя паводзіны". Заняткі па прафілактыцы ДТЗ са сваімі выхаванцамі правяла класны кіраўнік 2 класа Л.С.Дзічка. Пяцікласнікі пад кіраўніцтвам А.А.Рабцэвіча прынялі ўдзел у мерапрыемстве па прафілактыцы шкодных звычак. Класная гадзіна "Наступствы правапарушэнняў" прайшла ў 9 класе (кл. кіраўнік Г.І.Цярэшка).
Н.А.Антыкала,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці