Дзень юнага героя-антыфашыста
08.02.2017
З 1964 года 8 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень юнага героя–антыфашыста. У нашай школе ў гэты дзень у гонар юных герояў–антыфашыстаў была праведзена ўрачыстая лінейка: піянеры чыталі вершы, вядучыя ўспаміналі аб подзвігах і ўзнагародах Марата Казея, Валі Коцік, Лёні Голікава і інш.
Другая частка лінейкі была прысвечана ўрачыстаму прыняццю вучняў 5-га класа ў піянеры. Права павязаць гальштукі прадаставілі дырэктару школы В.В. Зялёнка, якая павіншавала піянераў, пажадала ім быць дастойнымі піянерамі, быць першымі ў вучобе, любіць сваю Радзіму, быць праўдзівымі і добрымі. У канцы лінейкі вучням, уступіўшым у рады БРПА, уручылі памяткі піянераў.
Бібліятэкар З.Р.Занька арганізавала выстаўку кніг разам з партрэтамі юных герояў-антыфашыстаў. Зоя Рыгораўна дасканала расказала аб творах, прысвечаных юным героям.
Кожны чалавек, дарослы ці дзіця, павінен асведамляць тое, што мір на зямлі – найвялікшая каштоўнасць, таму так важна ведаць тых, хто ўнёс свой уклад у перамогу над фашызмам, у тым ліку і юных герояў-антыфашыстаў.
Л.У.Занька,
педагог-арганізатар