Дзяржаўная  ўстанова адукацыі
"ЛюсінскАЯ сярэдняя школа
ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА"
РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Шестой школьный день Музей Я.Коласа Результаты опросов Электронное обращение Гостевая книга На главную Служебный вход

Меню

Галоўная
Skip Navigation Links

Календарь новостей

<<чэрвень, 2024>>
пнвтсрчтптсбвс
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Нашы навіны

26.06.2024
Многоборье "Здоровье"

чытаць...

22.06.2024
День памяти

чытаць...

21.06.2024
Завершение лагерной смены

чытаць...

21.06.2024
День подвижных игр

чытаць...

20.06.2024
Пяцікласнікі на працоўнай практыцы

чытаць...

Кантактная Iнфармацыя

Адрас: 225430
Брэсцкая вобласць
Ганцавіцкі раён
аграгарадок Люсіна
вуліца Школьная, 8
Тэлефон:
(8-01646)26-3-38;
(8-01646)26-3-39
Электронная пошта:
lusino@gancevichi.edu.by
ДУА "Люсінская сярэдняя школа імя Якуба Коласа"

Яндекс.Метрика

Дзень юнага героя-антыфашыста

08.02.2017

     З 1964 года 8 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень юнага героя–антыфашыста. У нашай школе ў гэты дзень у гонар юных герояў–антыфашыстаў  была праведзена ўрачыстая лінейка: піянеры чыталі вершы, вядучыя ўспаміналі аб  подзвігах і ўзнагародах  Марата Казея, Валі Коцік, Лёні Голікава і інш.

   Другая частка лінейкі была прысвечана ўрачыстаму прыняццю вучняў 5-га класа ў піянеры. Права павязаць гальштукі прадаставілі дырэктару школы В.В. Зялёнка, якая павіншавала піянераў, пажадала ім  быць дастойнымі піянерамі, быць першымі ў вучобе, любіць сваю Радзіму, быць праўдзівымі і добрымі. У канцы лінейкі вучням, уступіўшым у рады БРПА, уручылі  памяткі піянераў.

   Бібліятэкар З.Р.Занька  арганізавала выстаўку кніг  разам  з партрэтамі  юных герояў-антыфашыстаў.  Зоя Рыгораўна  дасканала расказала  аб творах, прысвечаных юным героям.

   Кожны чалавек, дарослы ці дзіця, павінен асведамляць тое, што мір на зямлі – найвялікшая каштоўнасць,  таму так важна ведаць тых, хто ўнёс свой уклад у перамогу над фашызмам, у тым ліку і юных герояў-антыфашыстаў.

Л.У.Занька,
педагог-арганізатар