Сустрэча з выпускнікамі
05.02.2017
Яркім і запамінальным стаў вечар сустрэчы выпускнікоў, які прайшоў у актавай зале нашай установы 4 лютага. Выпускнікам-юбілярам прыйшлося ўспомніць амаль усё, чаму іх вучылі ў школе: здаць экзамены па біялогіі, намаляваць партрэт аднакласніка, прачытаць вершы, праспяваць песню. З вуснаў выпускнікоў у адрас школы гучалі шчырыя і цёплыя пажаданні. Вялікі дзякуй ім за добрыя словы, а таксама за падарункі роднай школе.
Н.А.Антыкала,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці