Меню
Галоўная
Нашы навіны09.06.2017 Высококлассная стрельба
чытаць...
08.06.2017 "Кожаный мяч"
чытаць...
07.06.2017 Зов джунглей в лагере
чытаць...
05.06.2017 Старт оздоровительной кампании
чытаць...
02.06.2017 Праздник детства
чытаць... Кантактная Iнфармацыя
Адрас: 225430 Брэсцкая вобласць Ганцавіцкі раён аграгарадок Люсіна вуліца Школьная, 8 Тэлефон: (8-01646)26-3-38; (8-01646)26-3-39 Электронная пошта: lusino@gancevichi.edu.by ДУА "Люсінская сярэдняя школа імя Якуба Коласа"
|
Жыццёвы і творчы шлях Якуба Коласа
|
Якуб Колас (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч) нарадзіўся 3 лістапада 1882 года недалёка ад сяла Мікалаеўшчына. Бацькі , Міхаіл Казіміравіч і Ганна Юр’еўна , былі малазямельнымі сялянамі. Бацька паэта працаваў лесніком у князя Радзівіла, таму сям’і Міцкевічаў даводзілася пераязджаць з месца на месца. Яны жылі ў Акінчыцах, Альбуці, Ластку.
Першая навука вялася дома. Костусь і два старэйшыя браты вучыліся ў вясковага хлопчыка Яські Базылева, які скончыў пачатковую школу. У маленстве Костусь любіў чытаць. Яму вельмі хацелася складаць вершы.
У Альбуці, калі яму споўнілася 12 гадоў, ен пачаў прабаваць свае літаратурныя сілы. Хутка ен напісаў свой першы верш “Вясна”.
|
|
|
Ен быў вельмі здольны хлопчык, і бацька вырашыў адправіць яго ў навуку. Костусь едзе вучыцца за настаўніка ў Нясвіжскую семінарыю. Рэжым там быў суровы, манастырскі, але семінарыя мела тое добрае значэнне, што прымушала да працы, дысцыпліны, парадку. У 1902 годзе Канстанцін Міхайлавіч скончыў навуку і прыехаў у нашу вёску працаваць настаўнікам.
Цэлымі днямі малады настаўнік працаваў з вучнямі. Шчырым юнацкім сэрцам ён палюбіў сваіх выхаванцаў. Дзеці таксама цягнуліся да настаўніка. У Люсіне Канстанцін Міхайлавіч пакахаў маладую прыгожую дзяўчыну, дачку падлоўчага Ядвісю. Але лес склаўся так, што дарогі маладых людзей разышліся. Ядвіся выехала з Люсіна. У хуткім часе пакінуў нашу вёску і будучы пісьменнік.
|
|
|
Макет школы, у якой працаваў Якуб Колас |
|
Наступным месцам працы стала вёска Пінкавічы.
Менавіта тут Я.Колас упершыню пачаў займацца рэвалюцыйнай дзейнасцю. У 1906 годзе ён стаў удзельнікам нелегальнага настаўніцкага з’езда, які быў накрыты паліцыяй. Удзельнікаў з’езда пазвальнялі з настаўніцкіх пасад і аддалі пад суд. Быў арыштаваны і Якуб Колас. Тры гады турэмнага зняволення ен адбываў у Мінску.
Пасля рэвалюцыі 1905 года пачала выдавацца першая газета на беларускай мове “Наша доля”.
У нумары 1 за 1906 год надрукаваны верш “Наш родны край” – першы апублікаваны твор Якуба Коласа.
|
|
|
Пасля выхаду з турмы з верасня 1911 г. па 1914 г. Якуб Колас займаўся настаўніцкай працай у мястэчку Лунінец.
У 1912—1914 гг. ён працуе ў вёсцы Купяцічы недалёка ад Пінска, потым у Пінскім 3-м прыходскім вучылішчы.
Гэты час вельмі адметны для асабістага жыцця Якуба Коласа. У жніўні 1912 г. на хутары Смольня, каля вёскі Мікалаеўшчына, адбылася яго першая сустрэча з Янкам Купалам, якая паклала пачатак іх сяброўству.
У чэрвені 1913 г. Канстанцін Міцкевіч узяў шлюб з настаўніцай пінскай чыгуначнай школы Марыяй Дзмітрыеўнай Каменскай, якая нарадзіла яму трох сыноў.
|
|
|
Плённа і творча працаваў Я.Колас пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. У гэты час ён напісаў паэму «Новая зямля», у якой адлюстраваў карціну жыцця беларускага сялянства ў дакастрычніцкі час, паэму “Сымон-музыка”, аповесць “Дрыгва” пра легендарнага дзеда Талаша, аповесць “На прасторах жыцця”, у якой адлюстраваў мары і імкненні беларускай моладзі дваццатых гадоў. У сувязі з дваццацігоддзем літаратурнай творчасці Якубу Коласу было прысвоена званне Народнага паэта Беларусі.
У гады Вялікай Айчыннай вайны Якуб Колас жыў у Ташкенце. І хоць ён быў далёка ад сваёй Радзімы, яго ўсё роўна хваляваў лёс беларускага народа. У 1941 годзе ў газеце “Праўда” друкуецца яго верш “Шалёнага пса на ланцуг”, а ў 1943 годзе - “К месці, браце славяне”.
|
|
|
Пасля Вялікай Айчыннай вайны Якуб Колас працягваў сваю літаратурную творчасць. У гэты час ён напісаў паэму “Рыбакова хата” і завяршыў працу над трылогіяй “На ростанях”.
Акрамя літаратурнай, Якуб Колас актыўна займаўся і грамадскай дзейнасцю. Яго можна было сустрэць сярод калгаснікаў, якім прысвяціў нямала сваіх вершаў, сярод моладзі, вучоных. Яго слова гучала на розных міжнародных форумах .
Шмат увагі пісьменнік надзяляе развіццю маладой беларускай літаратуры
|
|
|
Апошні раздзел нашага музея прысвечаны ўшанаванню памяці паэта-класіка. На стэндзе фотаздымкі дома Якуба Коласа ў Мінску, цэнтральнага музея яго імя,помніка паэту на плошчы Якуба Коласа, помніка на яго магіле. Кнігі, якія перакладзены на 12 моў свету, узнагароды.
Ушаноўваецца памяць пра класіка і ў нашай вёсцы. У красавіку 1982 г. у школе адкрыты літаратурна-этнаграфічны музей. У кастрычніку 2002 г. на месцы школы, дзе ён працаваў, устаноўлены памятны знак. Цэнтральная вуліца вёскі, чыгуначны прыпынак носяць імя Я.Коласа. “На ростанях” і “Ядвіся” – мясцовыя крамы, назвы якіх узяты з трылогіі пісьменніка. Наша ўстанова з 2017 г. носіць імя вялікага песняра.
|
|
|
Панарама Дубаўскога возера |
|