Дзяржаўная  ўстанова адукацыі
"ЛюсінскАЯ сярэдняя школа
ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА"
РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Шестой школьный день Музей Я.Коласа Результаты опросов Электронное обращение Гостевая книга На главную Служебный вход

Меню

Галоўная
Skip Navigation Links

Нашы навіны

21.11.2024
Единый день информирования

чытаць...

20.11.2024
Неделя правовых знаний

чытаць...

16.11.2024
Школа эффективного лидерства

чытаць...

15.11.2024
Падарожжа ў краіну энергазберажэння

чытаць...

14.11.2024
Об избирательном праве

чытаць...

Кантактная Iнфармацыя

Адрас: 225430
Брэсцкая вобласць
Ганцавіцкі раён
аграгарадок Люсіна
вуліца Школьная, 8
Тэлефон:
(8-01646)26-3-38;
(8-01646)26-3-39
Электронная пошта:
lusino@gancevichi.edu.by
ДУА "Люсінская сярэдняя школа імя Якуба Коласа"

Яндекс.Метрика

ШАГ: “Маладосць – час выбару"

26.09.2024

  26 верасня 2024 года ў ДУА “Люсінская сярэдняя школа імя Якуба Коласа”ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа актыўнага грамадзяніна» прайшла інфармацыйная гадзіна па тэме “Маладосць – час выбару. Нашы ініцыятывы тут і цяпер” (аб дзейнасці органаў вучнёўскага самакіравання; маладзёжны парламент; Савет маладых навукоўцаў пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, ідэі для развіцця свайго рэгіёна).

  На першым этапе класны кіраўнік 8 класа Сіроткіна Алена Рыгораўна правяла з навучэнцамі інтэрактыўную віктарыну «Мы даведаемся» з мэтай актуалізацыі ведаў аб дзейнасці вучнёскага самакіравання, прызначэнні Маладзёжнага парламенту, вучні пералічылі ўмовы ў нашай краіне для арганізацыі навукова-даследчай дзейнасці вучняў і даведаліся аб тым, як рэалізаваць права выступаць з ініцыятывамі і прапановамі.

  У ходзе рэалізацыі кроку «Мы разважаем» Алена Рыгораўна прадставіла запрошаных гасцей. Упершыню ў якасці запрошаных гасцей у нашай установе выступілі вучні – лідары вучнёўскага самакіравання, прызёры раённага конкурсу “Маладзёжная ініцыятыва на блага малой радзімы”.

  З прэзентацыяй праекту маладзёжнай ініцыятывы “Успомніць усіх. Памятаць кожнага” выступіла Хоміч Марыя, вучаніца 9 класа. Праект, рэалізаваны у 2023 годзе, які сваёй мэтай прадугледжваў даследаванне месца масавага растрэлу мірных жыхароў вёскі Люсіна ў гады Вялікай Айчынай вайны і ўсталяванне на тым месцы інфармацыйнай таблічкі.

  Праект моладзевай ініцыятывы, які рэалізоўваецца па сёняшні дзень, прадставіла вучаніца 9 класа Занька Паліна. Творчы праект накіраваны на стварэнне пляцоўкі для творчасці праз правядзенне персанальных выставак вучняў школы і творчых майстар-класаў. За нядоўгі час рэалізацыі ініцыятывы яе удзельнікі ўжо сталі пераможцамі раённых конкурсаў.

  У ходзе рэалізацыі кроку 3 «Мы дзейнічаем» увазе вучняў быў прапанаваны фрагмент звароту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі да выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў.

  Алена Рыгораўна падвяла вынікі, адзначыла, што дасягненні нашага вучнёўскага самакіравання дазволілі гучна заявіць аб сабе і паказаць прыклад моладзі. Напрыканцы мерапрыемства вучні выказалі свае меркаванні аб ініцыятывах, актуальных для нашага аграгарадка Люсіна, стварыўшы “Дрэва ідэй і ініцыятыў”.