Дзяржаўная  ўстанова адукацыі
"ЛюсінскАЯ сярэдняя школа
ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА"
РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Шестой школьный день Музей Я.Коласа Результаты опросов Электронное обращение Гостевая книга На главную Служебный вход

Меню

Галоўная
Skip Navigation Links

Нашы навіны

03.11.2017
Турысты ў "Астраўку"

чытаць...

02.11.2017
Супраць пажару - разам!

чытаць...

01.11.2017
Месячнік добраўпарадкавання

чытаць...

01.11.2017
З навукай у будучыню

чытаць...

30.10.2017
Трапныя стралкі

чытаць...

Кантактная Iнфармацыя

Адрас: 225430
Брэсцкая вобласць
Ганцавіцкі раён
аграгарадок Люсіна
вуліца Школьная, 8
Тэлефон:
(8-01646)26-3-38;
(8-01646)26-3-39
Электронная пошта:
lusino@gancevichi.edu.by
ДУА "Люсінская сярэдняя школа імя Якуба Коласа"

Яндекс.Метрика

ШАГ: Адданыя справе і краіне

21.03.2024

   21 сакавіка 2024 года ў ДУА “Люсінская сярэдняя школа імя Якуба Коласа” ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа актыўнага грамадзяніна» прайшла інфармацыйная гадзіна на тэму “Радзіма мая Беларусь у асобах. Адданыя справе і краіне (аб дзяржаўных дзеячах, прадстаўніках дзяржаўных органаў дзяржаўнага кіравання).

   У ходзе першага этапу “Мы даведваемся” пад час віктарыны вучні актуалізавалі свае веды аб дзяржаўнай уладзе, маладзёжных грамадскіх аб’яднаннях, рабоце Маладёжнага парламенту пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь, праекце “Школа кіравання” Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

   Асаблівую увагу надзялілі удзельнікі мерапрыемства пытанню маладзёжнай кадравай палітыкі, паняццям “актыўная грамадзянская пазіцыя”, “лідарства”, “ініцыятыўнасць”, “грамадзянская адказнасць”, “права”, “грамадзянін”, “выбарчае права”.

   Вучні паразважалі над пытанямі, якія іграюць вялікую ролю для кожнага грамадзяніна: якія асабовыя якасці трэба развіваць, каб стаць паспяховым у сваёй справе? Як дасягаць пастаўленныя мэты? Ці патрэбна ведаць аб палітычным і эканамічным жыцці краіны падлеткам?

   Дапамагчы адказаць на гэтыя пытанні змагла запрошаная госця Занька Зоя Рыгораўна, супрацоўніца Люсінскага сельскага выканаўчага камітэта.

   Зоя Рыгораўна падрабязна расказала аб сваім прафесійным станаўленні і прафесіянальных абавязках. Яна адзначыла, што якасна выконваць сваю работу ёй дапамагаюць пунктуальнасць, адказнасць, рашучасць і дысцыплінаванасць.

   Падводзячы вынікі, усе удзельнікі мерапрыемства згадзіліся з тым, што прынесці карысць грамадству можна, выкарыстоўваючы свій прафесіяналізм і высокую кваліфікацыю, праяўляючы асабовую ініцыятыву і уменне працаваць у камандзе, праяўляючы адданасць сваёй справе.