Дзяржаўная  ўстанова адукацыі
"ЛюсінскАЯ сярэдняя школа
ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА"
РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Шестой школьный день Музей Я.Коласа Результаты опросов Электронное обращение Гостевая книга На главную Служебный вход

Меню

Галоўная
Skip Navigation Links

Нашы навіны

20.12.2024
Успехи в конкурсе научных биолого-экологических работ

чытаць...

19.12.2024
ШАГ: “Маладосць – час выбару. Прафесійнае самавызначэнне”

чытаць...

18.12.2024
В НДЦ "Зубренок"

чытаць...

17.12.2024
Благотворительная ярмарка

чытаць...

15.12.2024
Суботні калейдаскоп

чытаць...

Кантактная Iнфармацыя

Адрас: 225430
Брэсцкая вобласць
Ганцавіцкі раён
аграгарадок Люсіна
вуліца Школьная, 8
Тэлефон:
(8-01646)26-3-38;
(8-01646)26-3-39
Электронная пошта:
lusino@gancevichi.edu.by
ДУА "Люсінская сярэдняя школа імя Якуба Коласа"

Яндекс.Метрика

Фестываль-конкурс "Пясняр, гучыць тваё слова"

21.02.2024

   У свеце шмат розных моў, адны здаюцца вельмі дзіўнымі і незразумелымі, другія цікавыя і простыя, аднак у кожнага чалавека ў сэрцы і думках толькі яна – родная мова.  Наша родная беларуская мова чыстая, мілагучная, яскравая і непаўторная. Гэта мова нашых бясконцых рэк, блакітных азёр, бязмежных палёў і таямнічых лясоў. Гэта мова народных песен, дзіцячых казак, былін і паданняў – мова усяго таго, што так старанна бераглі для нас нашы продкі.

   21 лютага адзначаецца Дзень роднай мовы. Па ўсёй краіне ладзіцца шмат святочных мерапрыемстваў: дыктоўкі, чытанні, акцыі, пазнавальныя віктарыны, цікавыя сустрэчы. У Люсінскай школе імя Якуба Коласа пры падтрымцы аддзела па адукацыі Ганцавіцкага райвыканкама 21 лютага таксама прайшло сапраўднае свята. Да дня роднай мовы на базе школы прайшоў раённы літаратурны фестываль-конкурс “Пясняр, гучыць тваё слова”, удзел у якім прынялі ўсе ўстановы сярэдняй адукацыі раёна. Конкурс прайшоў з мэтай патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання, паколькі менавіта на творах беларускіх класікаў як мага лепей можна прадэманстраваць самыя лепшыя якасці беларусаў. Конкурс праходзіў сярод вучняў 1-11 класаў у розных узроставых катэгорыях і намінацыях. У сценах школы мілагучна разлівалася беларуская мова пры выкананні вучнямі твораў вядомых беларускіх пісьменнікаў. Адна з намінацый прадугледжвала чытанне удзельнікамі аўтарскіх вершаў, што стала сапраўдным падарункам для прысутных. Здавалася, што мова набыла ня толькі гукі, але і водар, колер і нават смак – настолькі чула юныя беларусы дэкламавалі вершы. Яшчэ адной намінацыяй конкурсу стала стварэнне ўдзельнікамі медыяазбукі, кожная літара якой утрымлівае крылатыя выразы з твораўбеларускіх пісьменнікаў, беларускія прыказкі або асобныя словы на беларускай мове.

   Разнастайнасць конкурснай праграмы дазволіла ўсім удзельнікам знайсці занятак па душы. У знак падзякі за выдатнае выкананне вершаў увазе ўдзельнікаў фестывалю была прадстаўлена батлеечная пастаноўка “Як мужык гусей дзяліў” у выкананні вучаніц Люсінскай школы Гаргун Віялеты і Хоміч Марыі. Таксама фіналісты змаглі наведаць літаратурны музей Якуба Коласа, у якім не толькі пазнаёміліся з жыццём і дзейнасцю беларускага класіка, але і папрысутнічалі на персанальнай выставе “Піраграфія з Ільёй Занька”, на якой дэманстраваліся творчыя работы нашага юнага майстра.

   Арганізацыя і правядзенне літаратурных конкурсаў у Люсінскай школе ўжо стала добрай традыцыяй. Правядзенне фестываляў спрыяе прыцягненню увагі падрастаючага пакалення да творчасці беларускіх пісьменнікаў, выяўленню і развіццю творчага патэнцылу дзяцей, а таксама папулярызацыі беларускай мовы. Падчас удзелу ў літаратурных конкурсах у вучняў узрастае інтарэс да творчай спадчыны беларускіх пісьменнікаў, стымулюецца іх творчая актыўнасць. Дзеці, натхнённыя гучаннем беларускай мовы, пачынаюць ствараць свае ўласныя творы, што прадвесціць роднай мове доўгі лёс.

   Мабыць, так цудоўна паўплывала плённая праца Якуба Коласа ў Люсіне, і прысутныя так пранікліся літаратурнай спадчынай, што ўсе ўдзельнікі фестывалю-конкурсу былі ўзнагароджаны граматамі аддзела па адукацыі Ганцавіцкага райвыканкама.