Дзяржаўная  ўстанова адукацыі
"ЛюсінскАЯ сярэдняя школа
ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА"
РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Шестой школьный день Музей Я.Коласа Результаты опросов Электронное обращение Гостевая книга На главную Служебный вход

Меню

Галоўная
Skip Navigation Links

Нашы навіны

08.09.2017
Адзіны дзень прафілактыкі

чытаць...

07.09.2017
Прыходзь. Выбірай. Запісвайся

чытаць...

06.09.2017
Сустрэча з інспектарам РАУС

чытаць...

02.09.2017
Першы ўрок

чытаць...

01.09.2017
Старт новага навучальнага года

чытаць...

Кантактная Iнфармацыя

Адрас: 225430
Брэсцкая вобласць
Ганцавіцкі раён
аграгарадок Люсіна
вуліца Школьная, 8
Тэлефон:
(8-01646)26-3-38;
(8-01646)26-3-39
Электронная пошта:
lusino@gancevichi.edu.by
ДУА "Люсінская сярэдняя школа імя Якуба Коласа"

Яндекс.Метрика

ШАГ: аб дзеячах навукі, прадстаўніках сістэмы адукацыі

25.01.2024

   25 студзеня 2024 года ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа актыўнага грамадзяніна» прайшла інфармацыйная гадзіна на тэму “Радзіма мая Беларусь у асобах. Слаўныя імёны ў навуцы і адукацыі" (аб дзеячах навукі, прадстаўніках сістэмы адукацыі).

   На першым этапе “Мы даведваемся” вучні выпрабавалі свае веды па пытаннях развіцця навукі і адукацыі, разважалі на конт ролі беларускай адукацыі ў жыцці сучаснага грамадства, успомнілі, якія накірункі існуюць ва ўстанове адукацыі “Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк”. Вучні даведаліся, якую падтрымку аказвае дзяржава таленавітай моладзі, а самым цікавым, для вучняў, стала пытанне аб прынцыпе “Адукацыя праз усё жыццё”. Класны кіраўнік 11 класа Савончык Уладзімір Аляксандравіч падкрэсліў, што вельмі важна адказна ставіцца да навучання ў школе, якасна выконваць усе патрабаванні настаўніка і гэта дазволіць выпрацаваць у будучых выпускнікоў працавітасць і цікавасць да той прафесіі, якую яны выбяруць.

  Наша краіна можа ганарыцца сваімі навуковымі дасягненнямі, узроўнем сучаснай адукацыі на ўсіх ступенях. Вялікую цікавасць вызвала ў вучняў завочнае знаёмства з Гусаковым Уладзімірам Рыгоравічам, Іванцом Андрэем Іванавічам, Бахановічам Аляксандрам Генадззьевічам, Кабашнікавай Людмілай Фёдараўнай і іншымі дзеячамі навукі і адукацыі.

  Настаўнік – гэта той чалавек, які ўсяго сябе аддае дзецям, які заўсёды шчыра радуецца са сваімі вучнямі і шчыра спачувае. Акрамя якаснай адукацыі, настаўнік выхоўвае сваіх вучняў, а вучні выхоўваюць яго, таму настаўнікі знаходзяцца ў пастаянным інавацыйным пошуку. Таму ганаровым госцем на мерапрыемстве стала ветэран педагагічнай працы, настаўнік з трыццацідзевяцігадовым стажам Дамброўская Валянціна Іванаўна. Валянціна Іванаўна працавала настаўнікам выяўленчага мастацтва і абслугоўваючай працы ў нашай школе з 1980 па 2009 год. Скончыла Мінскае мастацкае вучылішча імя Глебава, за высокія дасягненні ў развіцці адукацыі была ўзнагароджана Граматай Ганцавіцкага раённага аддзела адукацыі. Вельмі цікава настаўніца распавядала аб сваіх студэнцкіх гадах, раіла будучым выпускнікам, каб яны вельмі адказна ставіліся да выбару прафесіі, бо ніякага задавальнення ад жыцця не будзе, калі чалавек не любіць тую справу, якой займаецца кожны дзень. Пад кіраўніцтвам Валянціны Іванаўны вучні сістэматычна займалі прызавыя месцы ў творчых выстаўках і конкурсах. Адметна тое, што карціны, створаныя вучнямі Валянціны Іванаўны, і сёння ўпрыгожваюць сцены школы. На пытанне вучняў, ці змяніла б яна выбар прафесіі, калі б была такая магчымасць, адказ быў адмоўны, як сказала настаўніца: “Мяне цягнула ў школу, здаецца, яна мне пахла”.

   На развітанне Валянціна Іванаўна сказала вучням вельмі важныя словы: “Ніколі не трымайце злосці у сваёй душы. Зло – яно як яд, які атручвае жыццё. Любіце акружаючых вас людзей, любіце школу, любіце прыроду і любіце Радзіму”.