ШАГ: Аб працаўніках прамысловасці і сельскай гаспадаркі
23.11.2023
23 лістапада 2023 года ў ДУА “Люсінская сярэдняя школа імя Якуба Коласа” ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа актыўнага грамадзяніна» прайшла інфармацыйная гадзіна на тэму “Радзіма мая Беларусь у асобах. У гэтай прыгажосці велічнай ёсць доля працы маёй" (аб працаўніках прамысловасці і сельскай гаспадаркі)
Занятак прайшоў у незвычайнай форме для вучняў: рабяты, разам з класным кіраўніком 10 класа Наумік Мартай Іосіфаўнай, наведалі сучасную малочнатаварную ферму ААТ «ЛюсінаАгра» у вёсцы Макава, менавіта там і пачаўся самы пазнавальны этап ШАГ 1 «Мы даведваемся». Рашэнне аб пачатку будаўніцтва новага сельскагаспадарчага комплексу было прынята яшчэ ў 2019 годзе, а абранае месца – вёска Макава. Чаму менавіта гэта вёска стала аб'ектам для мадэрнізацыі, вучні здагадаліся хутка. Бяскрайнія палі, якія распрасціраюцца аккурат каля фермы – галоўная крыніца корму для жывёл. Далей увазе вучняў былі прадстаўлены і самі жывёлы, рабят здзівілі сучасныя умовы ўтрымання кароў – вынік штодзённай крапатлівай працы супрацоўнікаў фермы. Далей вучням прадэманстравалі сучаснае абсталяванне фермы, у тым ліку і навейшы даільна-малочны блок з абсталяваннем кампаніі «ДеЛаваль», пры дапамозе якога адначасова можна даіць каля 40 кароў.
Аб усім гэтым расказала і паказала загадчыца фермы Жалезная Таццяна Сяргееўна. Таццяна Сяргееўна ўзначальвае малочнагандлёвую ферму ўжо год, з самага пачатку яе адкрыцця. Разам з ёю плённа працуюць 13 чалавек, клапатліва ажыццяўляючы догляд за 720 жывёламі. Загадчыца распавяла, што каровы з фермы «ЛюсінаАгра» даюць малако адно з самых якасных у раёне, а за год вытворчасць малака павялічылася амаль на тону – гэта вельмі значны паказчык. Такі вынік залежыць ад тых людзей, якія кожны дзень працуюць на ферме, адказна ставяцца да сваіх абавязкаў, паважаюць сваю справу і справу калег.
Таццяна Сяргееўна падкрэсліла, што незалежна ад таго, у якой сферы працуюць людзі, галоўнай якасццю заўсёды павінна быць чалавечнасць, тады працаўнік будзе з сумленна і адказна ставіцца да сваіх абавязкаў, якасна выконваць тыя задачы, якія перад ім паставіла яго ўстанова. Вось на такой ноце завяршыўся ШАГ 2 «Знаёмства з земляком».
Падводзячы вынік мерапрыемста пад час ШАГа 3 «Мы дзейнічаем» вучні адзначылі, што іх здівілі сучасныя падыходы ў сельскай гаспадарцы, спагадлівасць людзей, якія працуюць у гэтай сферы. Некаторыя вучні нават выказалі жаданне звязаць сваё жыццё з сельскай гаспадаркай. Марта Іосіфаўна адзначыла, што дзякуючы мадэрнізацыі малочнагандлёвай фермы, плённай працы людзей, невялічкая вёска Макава вядома ва ўсім раёне і нават за межамі яго.