Дзяржаўная  ўстанова адукацыі
"ЛюсінскАЯ сярэдняя школа
ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА"
РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Шестой школьный день Музей Я.Коласа Результаты опросов Электронное обращение Гостевая книга На главную Служебный вход

Меню

Галоўная
Skip Navigation Links

Нашы навіны

17.10.2024
С заботой о природе

чытаць...

17.10.2024
Движение по правилам

чытаць...

16.10.2024
Единый день информирования

чытаць...

16.10.2024
О насилии родителям, детям, учителям

чытаць...

15.10.2024
Профориентационная встреча

чытаць...

Кантактная Iнфармацыя

Адрас: 225430
Брэсцкая вобласць
Ганцавіцкі раён
аграгарадок Люсіна
вуліца Школьная, 8
Тэлефон:
(8-01646)26-3-38;
(8-01646)26-3-39
Электронная пошта:
lusino@gancevichi.edu.by
ДУА "Люсінская сярэдняя школа імя Якуба Коласа"

Яндекс.Метрика

Актыўны дзень здароўя

13.03.2022

  Насычаным разнастайнымі мерапрыемствамі стаў Дзень здароўя ва ўстанове ў суботу, 12 сакавіка. Педагог сацыяльны Макарэвіч Ю.С. для вучняў 9 класа правяла круглы стол “Уплыў фактараў рызыкі на здароўе моладзі”, дзе былі абмеркаваны фактары, якія ўздзейнічаюць на здароўе маладых людзей. Настаўнік фізічнай культуры і здароўя Жалезны У.А. арганізаваў спартландыю “Мы за ЗЛЖ”, дзе за званне моцных, спрытных, спартыўных змагаліся каманды 7 і 8 класаў. Падтрымлівалі ўдзельнікаў балельшчыкі. А вось кіраўнік фізічнага выхавання Наумік М.І. правяла спаборніцтвы па шашках і шахматах “Белая ладдзя” сярод вучняў 5-8 класаў. Класны кіраўнік Амбражук Л.М. запрасіла дзяцей на гульнёвую праграму “Карысная дзясятка”, пад час якой вялася размова аб правілах харчавання.

  Згодна плана выхаваўчых мерапрыемстваў у шосты школьны дзень ва ўстанове былі праведзены: факультатыўны занятак па геаграфіі “Зямля Беларуская” для вучняў 9 класа, кансультацыі па  хіміі, заняткі па прафесійнай падрыхтоўцы для вучняў 10-11 класаў на базе УА “Ганцавіцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй с/г прамысловасці”, грамадска-карысная праца. Заняткі ў гуртках “Патрыёт”, “Фантазія”, Прэс-цэнтр”, “Роўны навучае роўнага”, пасяджэнне клуба па інтарэсам “Забаўнік”.

  Удзельнікі гуртка “Патрыёт” наведалі занятак, прысвечаны Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Валанцёры роўнага навучання каманды “Фенікс” правялі занятак з элементамі трэнінга “Час быць здаровымі”.

  Вучні нашай установы прынялі актыўны ўдзел у раённых мерапрыемствах: у рэпетыцыйным тэсціраванні, раённым этапе абласной каманднай алімпіяды па інфармацыйнай бяспецы, раённым анлайн-турніры інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі?” для вучняў 3-4 класаў, на якім каманда маленькіх эрудытаў стала другой.

 
 
 
 

А.Ю. Рылка,
намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці