Тыдзень прававых ведаў
19.11.2018
Тыдзень прававых ведаў прайшоў ва ўстанове з 12 па 17 лістапада. У рамках Тыдня прайшлі разнастайныя прафілактычныя і прававыя мерапрыемствы: віктарыну "Законы тваёй краіны" правяла Цялушко Н.А., педагог-псіхолаг; прававую гасцёўню "Правы дзіцяці ў казках" арганізавала педагог-арганізатар Занька М.В., класнымі кіраўнікамі былі праведзены класныя і інфармацыйныя гадзіны: "Усё аб праве", "Закон і я" і іншыя. У рамках Тыдня прайшла сустрэча вучняў 8-11 класаў з участковым інспектарам Ганцавіцкага РАУС Жалезным А.У.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці