Пачатак інтэлектуальнага сезона ў РЦДЮТ
15.09.2018
15 верасня 2018 года ў РЦДЮТ прайшоў першы турнір па інтэлектуальных гульнях. У першым туры знатакі спаборнічалі ў ведах на спартыўную тэматыку, а ў другім дзяцей чакалі пытанні на логіку і вынаходлівасць. Каманда дзяцей клуба "Эрудыт" (вучні 5-7 класаў), выступаючы ў моцна абноўленым складзе, выдала паспяховы старт у новым сезоне, заняўшы 3-е месца сярод васьмі калектываў. У наступную суботу, 22 верасня, у інтэлектуальных баталіях возьмуць старт каманды ювеналаў (8-9 класы).
А.І.Занька,
настаўнік інфарматыкі і матэматыкі,
кіраўнік клуба "Эрудыт"