Асенні працоўны дэсант
16.10.2021
Вучні 7-11 класаў 15 кастрычніка прынялі актыўны ўдзел у працоўным дэсанце па добраўпарадкаванні школьнай тэрыторыі і парка. Рабяты падграбалі сухое лісце, смецце і галінкі з дрэў. Збор каляровых восеньскіх лістоў дарыў дзецям добры асенні настрой. Вучні не толькі папрацавалі на карысць, але і з задавальненнем назіралі за прыгожымі асеннімі пейзажамі.
А.Ю. Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці