Шматгранная субота
22.01.2018
Субота, 20 студзеня, была напоўнена разнастайнымі карыснымі, пазнавальнымі і цікавымі мерапрыемствамі. Пачаўся гэты дзень ва ўстанове з акцыі “Птушкаград”, якая прайшла пад час грамадска-карыснай працы ў 6-9 класах. У выніку акцыі школьны сад напоўніўся кармушкамі для пярнатых сябраў. Затым прайшло свята, прысвечанае Дню снега, у рамках якога прайшлі лыжная эстафета “Усе на старт” і конкурс малюнкаў на снезе. У рамках бацькоўскага дня ў лыжнай эстафеце прыняла ўдзел сям’я Занька Аляксея, вучня 10 класа, тата прадэманстраваў майстэр-класс па катанні на лыжах. Акрамя гэтага ва ўстанове прайшлі мерапрыемствы з удзелам бацькоў: круглы стол “Сямейныя каштоўнасці”, гасцёўня “Дзяцінства – самы незабыўны час”, дзе абмяркоўваліся каштоўнасці кожнай сям’і, вызначалася галоўнае ў выхаванні дзіцяці. Завяршылася сустрэча з бацькамі за кубкам гарбаты.
У гэты ж дзень 16 вучняў 11 класа сталі ўдзельнікамі рэпетыцыйнага тэсціравання, каманда “Эрудыт” прыняла ўдзел у раённым інтэлектуальным турніры “Свая гульня” і атрымала перамогу, а каманда шашыстаў стала другой у раённай спартакіядзе па шашках.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці