Дзяржаўная  ўстанова адукацыі
"ЛюсінскАЯ сярэдняя школа
ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА"
РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Шестой школьный день Музей Я.Коласа Результаты опросов Электронное обращение Гостевая книга На главную Служебный вход

Меню

Галоўная
Skip Navigation Links

Нашы навіны

17.12.2024
Благотворительная ярмарка

чытаць...

15.12.2024
Суботні калейдаскоп

чытаць...

13.12.2024
Родительское собрание

чытаць...

12.12.2024
"Беларусь – страна со знаком качества"

чытаць...

11.12.2024
Старшеклассникам о выборах Президента

чытаць...

Кантактная Iнфармацыя

Адрас: 225430
Брэсцкая вобласць
Ганцавіцкі раён
аграгарадок Люсіна
вуліца Школьная, 8
Тэлефон:
(8-01646)26-3-38;
(8-01646)26-3-39
Электронная пошта:
lusino@gancevichi.edu.by
ДУА "Люсінская сярэдняя школа імя Якуба Коласа"

Яндекс.Метрика

Нас слова паэта да творчасці кліча

29.10.2017

     Раённы фестываль-конкурс  літаратурнага і дэкаратыўна-прыкладнога дзіцяча-юнацкага мастацтва “Нас слова паэта да творчасці кліча” прайшоў 28 кастрычніка ва ўстанове на базе літаратурна-этнаграфічнага музея Якуба Коласа. Музей сустракаў 37 удзельнікаў конкурса з устаноў адукацыі раёна разам з іх кіраўнікамі. Нашы вучаніцы, другакласніца Гаргун  Віялета і трэцякласніца Рылка Паліна, таксама прынялі ўдзел. Выступленні дзяцей ацэньвалі журы ў наступным складзе: Маляўка Т.У., загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынга цэнтральнай раённай бібліятэкі, Пупач Г.М., адказны сакратар раённай газеты “Савецкае Палессе”, Мурашка В.А., ветэран педагагічнай працы, Табала Н.У., метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета, Маляўка Т.Л., метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета.

      Сустрэлі гасцей каля памятнага знака на месцы, дзе калісьці стаяла школка. Ва ўстанове гасцей віталі героі коласаўскай аповесці “На прасторах жыцця” Аленка і Сцёпка. Конкурс пачаўся з прадстаўлення выставы  дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва намінацыі конкурса “Жывыя малюнкі, вобразы, сімвалы…”.  Затым у музеі  аматары паэзіі  дэкламавалі  творы ўласнага напісання і вершы Якуба Коласа.

     Усе ўдзельнікі конкурса атрымалі сертыфікаты.  А лепшыя па рашэнні журы ўзнагароджаны граматамі. 

 

 

 

 

Н.А.Антыкала,
настаўнік беларускай
мовы і літаратуры