Дзяржаўная  ўстанова адукацыі
"ЛюсінскАЯ сярэдняя школа
ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА"
РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Шестой школьный день Музей Я.Коласа Результаты опросов Электронное обращение Гостевая книга На главную Служебный вход

Меню

Галоўная
Skip Navigation Links

Календарь новостей

<<красавік, 2024>>
пнвтсрчтптсбвс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Нашы навіны

16.04.2024
Декада экологических знаний

чытаць...

15.04.2024
Творческое увлечение Железной Татьяны

чытаць...

14.04.2024
Субботний день здоровья

чытаць...

13.04.2024
Неделя математики в начальных класах

чытаць...

12.04.2024
День космонавтики

чытаць...

Кантактная Iнфармацыя

Адрас: 225430
Брэсцкая вобласць
Ганцавіцкі раён
аграгарадок Люсіна
вуліца Школьная, 8
Тэлефон:
(8-01646)26-3-38;
(8-01646)26-3-39
Электронная пошта:
lusino@gancevichi.edu.by
ДУА "Люсінская сярэдняя школа імя Якуба Коласа"

Яндекс.Метрика

Бацькоўская субота

19.09.2021

  У суботу, 18 верасня, ва ўстанове прайшлі мерапрыемствы у рамках бацькоўскага ўніверсітэта: кансультацыя для бацькоў 1 класа “Псіхалагічныя асаблівасці малодшых школьнікаў” і класны бацькоўскі сход “Адаптацыя вучняў 6-гадовага ўзросту да школьных умоў”. Педагог-псіхолаг Кот Н.В. і класны кіраўнік 1 класа падрыхтавалі для бацькоў памяткі “Як дапамагчы першакласнікам адаптавацца да школьных умоў”, правялі анкетаванне, абмеркавалі з якімі складанасцямі могуць сутыкнуцца бацькі першакласнікаў і прапанавалі розныя спосабы рашэння і выхаду з розных абставін.

  У рамках шостага школьнага дня прайшлі грамадска-карысная праца, аперацыя “Кніжкіна бальніца”, пад час якой вучні 6 і 7 класа рамантавалі падручнікі. Прайшлі заняткі ў гуртках “Патрыёт”, “Роўны навучае роўнага”, “Прэс-цэнтр”, “Фантазія”. Удзельнікі гуртка “Фантазія” майстравалі паштоўку па тэме “Восень”.

  Надвор’е скарэктавала план мерапрыемстваў, таму актывісты п/а ГА “БРПА” “Неспакойныя сэрцы” сабраліся за круглым сталом для абмеркавання і абмену думкамі аб Дні народнага адзінства, выказалі пажаданне кожны год арганізоўваць урачысты сбор дружыны, прысвечаны гэтаму Дню.

  Каманда “Эрудыт” у складзе 4 вучняў 10-11 класаў прыняла ўдзел у раённай інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі?” і заняла 2-е месца.

 
 
 

А.Ю. Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці